Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Стд 2020

Вучоныя Беларусі і Татарстана створаць сумесную лабараторыю нафтахіміі

Вучоныя Беларусі і Татарстана створаць сумесную лабараторыю нафтахіміі
Фота з архiва

31 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве падпісалі 30 студзеня Інстытут хіміі і новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Волжскі навукова-даследчы інстытут вуглевадароднай сыравіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Дакумент прадугледжвае сумесны ўдзел у рэалізацыі навукова-тэхнічных праектаў, у тым ліку стварэнне сумеснай Міжнароднай даследчай лабараторыі нафтахіміі, узаемадзеянне ў галіне нафтахімічных тэхналогій (у тым ліку малатанажных), ачысткі вуглевадародаў ад шкодных прымесей, комплекснай камбінаванай перапрацоўкі цяжкіх нафтавых астаткаў і аднаўляльных прыродных рэсурсаў для атрымання лёгкіх і сярэдніх дыстылятаў (паліва і сыравіны для нафтахімічнага сінтэзу), правядзення паглыбленых даследаванняў у галіне нафтахіміі ў інтарэсах задавальнення патрэбнасцей розных галін народнай гаспадаркі Беларусі і Татарстана", - адзначылі ў дыпмісіі.

Падпісанне пагаднення - вынік дамоўленасцей, дасягнутых паміж дырэктарам Інстытута хіміі і новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмікам Уладзімірам Агабекавым і дырэктарам Волжскага навукова-даследчага інстытута вуглевадароднай сыравіны Ахметам Мазгаравым у час візіту дэлегацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Татарстан у лістападзе 2019 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі