Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Сак 2015

Вучоныя Беларусі і Пакістана плануюць стварыць сумесны фонд фінансавання навуковых распрацовак

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Пакістанскай акадэміі навук плануюць стварыць сумесны фонд фінансавання навуковых распрацовак. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Супрацоўніцтва з Пакістанскай акадэміяй навук прадугледжвае, у першую чаргу, сумесныя праекты. Акрамя таго, магчыма, будзе створаны сумесны фонд фінансавання. Такі вопыт у нас ужо ёсць у рамках Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, калі адзін бок фінансуе адна дзяржава, а другі - іншая", - растлумачыў Аляксандр Кільчэўскі.

Выканаўчы дырэктар Камітэта вышэйшай адукацыі Пакістана прафесар Мансур Акбар Кундзі ў сваю чаргу падкрэсліў: "Спадзяюся, што візіт стане плённым. Мы будзем арганізоўваць сумесныя праекты, абмен спецыялістамі, а таксама навучанне ў аспірантуры. Акрамя таго, Пакістан гатовы прадаставіць фінансаванне ў галіне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва".

"Гэта першы візіт нашых пакістанскіх калег. Найбольшую цікавасць для іх уяўляе аграрны сектар, а таксама развіццё даследаванняў у галіне біялогіі. І мы спадзяёмся, што менавіта ў гэтай галіне мы будзем развіваць наша супрацоўніцтва. Хоць не выключаем сумеснай работы і па іншых напрамках, таму прадаставілі магчымасць нашым калегам азнаёміцца з выстаўкай НАН Беларусі, каб яны бачылі нашы магчымасці і выбралі тыя напрамкі, якія для іх цікавыя", - паведаміў Аляксандр Кільчэўскі.

"Беларусь становіцца адным з сусветных лідараў у галіне навукі. У вас вельмі высокі ўзровень развіцця тэхналогій. Мы знаходзімся пад вялікім уражаннем ад беларускіх вучоных", - адзначыў галоўны вучоны сакратар Пакістанскай акадэміі навук прафесар Забта Шынвары.

Першы візіт прадстаўнікоў навукі Ісламскай Рэспублікі Пакістан у НАН Беларусі праходзіць з 14 па 18 сакавіка. Вучоныя прыбылі ў Мінск па запрашэнні кіраўніцтва акадэміі, каб правесці перагаворы аб перспектыўных напрамках супрацоўніцтва і механізмах іх рэалізацыі, а таксама пазнаёміцца з дзейнасцю арганізацый НАН Беларусі. Вучоныя Пакістана азнаёмяцца з пастаянна дзеючай выстаўкай "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці", а таксама наведаюць арганізацыі НАН Беларусі: НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі, НПЦ па харчаванні, РУП "Інстытут глебазнаўства і аграхіміі", ДНУ "Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі", НПЦ па жывёлагадоўлі".

НАН Беларусі мае дагаворы аб супрацоўніцтве з 75 замежнымі акадэміямі і навуковымі цэнтрамі. Арганізацыі НАН выконваюць экспартныя кантракты з 35 дзяржавамі, найбольш маштабна - у Расіі, Саудаўскай Аравіі, Кітаі, Украіне, Германіі, Індыі. Экспарт навукаёмістай прадукцыі НАН Беларусі ў 2014 годзе склаў больш як $44 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі