Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Сак 2015

Вучоныя-аграрыі Беларусі і Сібіры падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вучоныя-аграрыі Беларусі і Сібіры падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН Беларусі.

"Сёння быў падпісаны Дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж аддзяленнем аграрных навук НАН Беларусі і Сібірскім аддзяленнем аграрных навук ФАНА (Федэральнага Агенцтва навуковых арганізацый) Расіі. Ён накіраваны на развіццё навуковага супрацоўніцтва і пашырэнне сумеснай дзейнасці ў навукова-інавацыйнай сферы на доўгатэрміновай аснове", - адзначылі ў прэс-службе.

У НАН падкрэслілі, што вучоныя-аграрыі будуць распрацоўваць і рэалізоўваць сумесныя навуковыя і навукова-тэхнічныя праекты і прадстаўляць іх на міжнародным узроўні. "Акрамя таго, супрацоўніцтва прадугледжвае абмен генетычнымі рэсурсамі раслін і жывёл, сумесны ўдзел навуковых арганізацый і вучоных у заяўках на атрыманне нацыянальных і міжнародных прэмій і грантаў, абмен навуковымі дэлегацыямі, правядзенне дзвюх і шматбаковых міжнародных канферэнцый па праблематыцы развіцця АПК рэгіёнаў Сібіры і Беларусі, а таксама сумесную апрабацыю навуковых дасягненняў вучоных Сібіры і Беларусі", - растлумачылі ў НАН.

Дэлегацыя Сібірскага аддзялення аграрных навук знаходзіцца ў Мінску 25-28 сакавіка па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі. Мэта візіту - правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН па развіцці навуковага супрацоўніцтва і пашырэнні сумеснай дзейнасці. У складзе дэлегацыі - кіраўнікі Сібірскага НДІ жывёлагадоўлі, Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі Сібіры і Далёкага Усходу, Сібірскага НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Расійскія вучоныя наведаюць шэраг арганізацый НАН Беларускі сельскагаспадарчага профілю: Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага, НПЦ па жывёлагадоўлі, НПЦ па механізацыі сельскай гаспадаркі, а таксама Інстытут пладаводства. У бліжэйшы час дэлегацыя кіраўнікоў арганізацый аддзялення аграрных навук НАН Беларусі наведае Сібір для ўзгаднення канкрэтных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі