Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Жнв 2022

Віцэ-прэм'ер аб рабоце "БЕЛДЖЫ" і стварэнні легкавога аўтамабіля Беларусі і Расіі

Віцэ-прэм'ер аб рабоце
Фота з архiва

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З верасня завод "БЕЛДЖЫ" пачынае працаваць на поўную моц. Аб гэтым у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык, паведамляе БЕЛТА.

"Мы вырабляем аўтамабілі. Нам удалося з нашымі кітайскімі партнёрамі зняць практычна ўсе пытанні і з верасня завод пачынае працаваць на поўную моц. Я праводзіў відэа-канферэнц-сувязь з нашымі партнёрамі, яны пацвердзілі ўсе неабходныя машынакамплекты па гэтым годзе. Мы будзем прадаўжаць работу ў гэтым напрамку", - сказаў Пётр Пархомчык.

Ён дадаў, што пытанні стварэння легкавога аўтамабіля адпрацоўваюцца і з Расійскай Федэрацыяй. "Абмяркоўваем далей тэму легкавога аўтамабіля. Там ёсць пытанні. Мы таксама хочам валодаць гэтымі кампетэнцыямі. Вельмі шмат агульных інтарэсаў, якія ў бліжэйшы час будуць абмяркоўвацца і знаходзіць рашэнні. Ёсць прапановы з іранскага боку па легкавым транспарце. Створана рабочая група нашых спецыялістаў, уключаючы дзяржсектар і прыватныя кампаніі, якія адпрацоўваюць легкавы аўтамабіль. Зразумела, што гэта будзе электракар або гібрыднае выкананне. Асноўны напрамак - электратранспарт. Думаю, у бліжэйшы час падрабязна аб гэтым раскажам", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі