Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Лют 2018

Вопыт ваеннага будаўніцтва ў Беларусі запатрабаваны за мяжой - Лукашэнка

22 лютага, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Вопыт ваеннага будаўніцтва ў Беларусі запатрабаваны ў дзяржавах бліжэйшага і далёкага замежжа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 22 лютага на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю Узброеных Сіл Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вопыт ваеннага будаўніцтва ў Беларусі цяпер запатрабаваны ў дзяржавах блізкага і далёкага замежжа. Пастаянная ўвага ўдзяляецца развіццю сумесных праектаў забеспячэння бяспекі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Усё больш і больш дзяржаў свету просяць нас, каб мы іх ваеннаслужачых, аж да самага высокага ўзроўню, навучалі ў нашай Ваеннай акадэміі, не бясплатна".

Сярод асноўных напрамкаў міжнароднага супрацоўніцтва адным з важнейшых з'яўляецца далейшае ўмацаванне двухбаковых сувязей з Расійскай Федэрацыяй, звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Аб высокім узроўні нашага ваеннага ўзаемадзеяння сведчыць праведзенае ў мінулым годзе стратэгічнае вучэнне "Захад-2017", яно мела беспрэцэдэнтна адкрыты характар. Міжнародныя наглядальнікі змаглі ўбачыць сваімі вачамі выключна абарончую накіраванасць гэтага мерапрыемства", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Паслядоўна развіваецца ваеннае, ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва і з іншымі краінамі, перш за ўсё з дзяржавамі - членамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў мінулым годзе Беларусь старшынствавала ў АДКБ. Па ініцыятыве рэспублікі ў двух рэгіёнах з удзелам нацыянальных воінскіх кантынгентаў паспяхова прайшло вучэнне "Баявое братэрства-2017".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс