Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Jul 2017

Вопыт Мінска па рэалізацыі пілотных інвестпраектаў будзе распаўсюджаны на іншыя рэгіёны Беларусі

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вопыт Мінска па рэалізацыі пілотных інвестпраектаў будзе распаўсюджаны на іншыя рэгіёны Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін у час семінара-нарады, прысвечанага ўкараненню інавацыйных тэхналогій у будаўнічай галіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі семінара-нарады азнаёміліся з рэканструкцыяй комплексу аб'ектаў стадыёна "Дынама", наведалі басейн у мікрараёне Брылевічы, жылы комплекс "Магістр", парк экстрэмальных відаў спорту. Таксама была прадстаўлена выстаўка новых тэхналогій у будаўніцтве.

Паводле слоў Анатоля Калініна, будаўнічая галіна Беларусі развіваецца дынамічна і ў адпаведнасці з сусветнымі тэндэнцыямі. Знаёмячыся з рэканструкцыяй стадыёна "Дынама", ён адзначыў, што рашэнні, якія выкарыстоўваюцца тут, прыменяць пры будаўніцтве нацыянальнага стадыёна. У прыватнасці, ствараецца лёгкая і трывалася алюмініевая канструкцыя, навес, пад якім будзе знаходзіцца амаль 75 працэнтаў глядацкіх месц. Усяго стадыён будзе ўмяшчаць амаль 20 тыс. гледачоў. Акрамя таго, запраектаваны ўнікальныя асвятляльныя мачты. Прадугледжана, што поле будуць асвятляць амаль 400 святлодыёдных пражэктараў. Пры рэканструкцыі захоўваецца гістарычная частка стадыёна, у тым ліку аркада з боку вуліцы Кірава. У 2019 годзе на стадыёне пройдуць цырымоніі адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў, спаборніцтвы па розных відах спорту. Пасля завяршэння рэканструкцыі аб'ект павінен стаць шматфункцыянальным.

Таксама запатрабаваны вопыт Мінска па ўзвядзенні басейнаў па тыпавых праектах. Анатоль Калінін лічыць важным развіваць інфраструктуру для заняткаў спортам па ўсёй краіне.

Знаёмячыся з новымі тэхналогіямі, што прымяняюцца ў будаўніцтве, віцэ-прэм'ер заклікаў актыўней выкарыстоўваць іх на практыцы. Гэта дае магчымасць знізіць затраты, паскорыць правядзенне работ, станоўча ўплывае на экспартныя паказчыкі прадпрыемстваў будаўнічага комплексу. "Будаўнічая галіна Беларусі ідзе ў трэндзе. Мы знаходзім рашэнні, як за меншыя грошы, але з той жа эфектыўнасцю пабудаваць аб'екты, якія запланаваны", - адзначыў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі