Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Sep 2020

"Вялікі камень" хочуць папулярызаваць як асноўную пляцоўку для транзакцый у юанях у ЕАЭС


Фота з архiва

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" хочуць папулярызаваць як асноўную пляцоўку для трансгранічных транзакцый у юанях у Еўразійскім эканамічным саюзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт індустрыяльнага парка.

Напярэдадні, 17 верасня, Народны банк Кітая правёў пасяджэнне на тэму пашырэння выкарыстання кітайскага юаня ў "Вялікім камені". На пасяджэнні прысутнічалі кіраўніцтва і прадстаўнікі Народнага банка Кітая, СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка", кампаніі China Investment Insurance, філіяла Банка Кітая правінцыі Шэньсі, філіяла Кітайскага будаўнічага банка правінцыі Шэньсі, а таксама Маскоўскага філіяла Банка Кітая.

"Бакі дамовіліся аб пошуку шляхоў папулярызацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка ў якасці асноўнай пляцоўкі для трансгранічных транзакцый у юанях у Еўразійскім эканамічным саюзе", - адзначылі ў парку.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" - асаблівая эканамічная зона са спецыяльным прававым рэжымам, размешчаная за 25 км ад Мінска. У "Вялікім камені" зарэгістраваны рэзідэнты з 15 краін. Прыярытэтныя для парка напрамкі - машынабудаванне, электроніка і тэлекамунікацыі, біятэхналогіі, фармацэўтыка, новыя матэрыялы, лагістыка, электронная камерцыя, захоўванне і апрацоўка вялікіх аб'ёмаў даных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі