Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Apr 2019

"Вялікі камень" прэзентуе свой патэнцыял на форуме ў Германіі


12 красавіка, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" прадаўжае наладжваць супрацоўніцтва з еўрапейскім бізнесам. Сёння патэнцыял парка прадстаўляюць на IV Прамысловым форуме, які праходзіць у нямецкім Франкфурце-на-Майне, паведаміў БЕЛТА першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" Кірыл Карацееў.

У рамках форуму таксама пройдзе шэраг перагавораў з нямецкімі кампаніямі ў фармаце В2В.

Як расказаў Кірыл Карацееў, нямецкі бізнес ужо ўдзельнічае ў праекце "Вялікага каменя". Цяпер дзве кампаніі з нямецкім капіталам зарэгістраваны ў якасці яго рэзідэнтаў. Яны рэалізуюць праекты ў сферы вытворчасці вырабаў з новых матэрыялаў, медыцынскіх вырабаў. Акрамя таго, кіруючая кампанія нямецкага порта Дуйсбург (Duisburger Hafen AG) - адзін з акцыянераў Кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка і ўдзельнічае ў прыняцці стратэгічных рашэнняў па развіцці парка.

"Форум у Германіі з'яўляецца прадаўжэннем роўд-шоу ў Еўропе па пашырэнні магчымасцей нашага парка для развіцця бізнесу, - адзначыў першы намеснік гендырэктара. - Такія мерапрыемствы ў бягучым годзе ўжо адбыліся ў Лондане, Гамбургу, Гановеры, Жэневе. У бліжэйшыя месяцы магчымасці парка будуць прадстаўлены ў шэрагу гарадоў Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Іспаніі і іншых еўрапейскіх краін".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі