Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Sep 2021

"Вялікі камень" плануе супрацоўнічаць з СЭЗ Кыргызстана "Нарын"


16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" плануе супрацоўнічаць з СЭЗ Кыргызстана "Нарын", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт парка.

"15 верасня 2021 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Беларусі Эрмек Ібраімаў наведаў "Вялікі камень". У інавацыйным цэнтры кіраўніцтва адміністрацыі парка расказала аб гісторыі праекта, ільготах, якія прадастаўляюцца рэзідэнтам, а таксама рабоце прадпрыемстваў. Наведваючы цэнтр комплекснага абслугоўвання "Адна станцыя", кіраўнік дыпламатычнай місіі высока ацаніў гэту практыку абслугоўвання рэзідэнтаў і інвестараў", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначылі ў парку, у час перагавораў бакі абмеркавалі розныя напрамкі ўзаемадзеяння. У прыватнасці, размова ішла аб супрацоўніцтве парка з адной з буйнейшых СЭЗ краіны - "Нарын", удзеле прадстаўнікоў "Вялікага каменя" ў прэзентацыйных мерапрыемствах у Кыргызстане і арганізацыі вэбінараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі