Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Жнв 2022

"Вялікі камень" будзе папулярызаваць беларускія тавары ў Кітаі сумесна з Youju Interactive


Фота з архiва

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" будзе папулярызаваць беларускія тавары ў КНР сумесна з кітайскім прадпрыемствам, якое працуе ў сферы электроннай камерцыі, Youju Interactive, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

"СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" і Youju Interactive падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент рэгламентуе ўзаемадзеянне бакоў у рабоце над нацыянальным павільёнам Беларусі на кітайскіх анлайн-платформах JingDong і Douyin. Бакі абмеркавалі развіццё сумесных анлайн-праектаў з мэтай папулярызацыі беларускіх тавараў", - расказалі ў прэс-службе парка.

Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка выступае ў праекце нацыянальнага павільёна Беларусі на кітайскіх рэсурсах у ролі арганізатара і афіцыйнага аператара. Мэтай праекта, які афіцыйна стартаваў 6 ліпеня гэтага года разам з цырымоніяй адкрыцця павільёна, з'яўляецца не толькі рэалізацыя беларускіх тавараў кітайскім спажыўцам, але і папулярызацыя Беларусі ў кітайскім медыяполі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі