Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Врс 2015

Вядучыя кампаніі Францыі і Партугаліі маюць намер падпісаць кантракты на пастаўкі беларускай тэхнікі

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя кампаніі Францыі і Партугаліі маюць намер падпісаць кантракты на пастаўкі беларускай тэхнікі і прадукцыі дрэваапрацоўкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

У Мінску з 29 верасня па 2 кастрычніка знаходзяцца з візітам прадстаўнікі васьмі вядучых французскіх кампаній, сярод якіх можна вылучыць такія прадпрыемствы, як Vinci, Accor, Leroy Merlin, Egis, CIFAL. У гэтыя ж дні ў беларускай сталіцы будзе дэлегацыя кіраўніцтва буйнейшай партугальскай будаўнічай кампаніі Mota – Engil.

"Прадстаўнікі французскіх і партугальскіх кампаній абмяркуюць з беларускімі партнёрамі перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў у нашай краіне ў галіне будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, гасцінічнага бізнесу, развіцця гандлёвых рознічных сетак. Акрамя таго, плануецца падпісанне шэрага кантрактаў на пастаўкі беларускай тэхнікі і прадукцыі дрэваапрацоўкі на замежныя рынкі", - паведамілі ў пасольстве.

Плануецца, што прадстаўнікі замежных дзелавых колаў правядуць перагаворы ва ўрадзе, Мінбудархітэктуры, Мінтрансе, Мінэнерга, канцэрнах «Белдзяржхарчпрам» і «Беллеспаперапрам», Мінаблвыканкаме, а таксама з беларускімі дзелавымі партнёрамі. У ходзе візіту прадстаўнікоў французскіх і партугальскіх дзелавых колаў суправаджае пасол Беларусі ў Францыі і Партугаліі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка.

У час візіту для беларускіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці адбудзецца прэзентацыя магчымасцей і ўмоў арганізацыі продажаў іх прадукцыі ў вялікія французскія і іншыя еўрапейскія гандлёвыя сеткі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі