Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Май 2017

Вядучыя бізнес-асацыяцыі прымуць удзел у беларуска-італьянскім эканамічным форуме ў Мілане

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя бізнес-асацыяцыі прымуць удзел у беларуска-італьянскім эканамічным форуме "Пашыраем магчымасці для супрацоўніцтва" 3 мая ў Мілане, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Прадстаўляць Беларусь на форуме будзе намеснік міністра замежных спраў, сустаршыня міжурадавай беларуска-італьянскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве Яўген Шэстакоў. "Чакаецца ўдзел у мерапрыемстве вядучых бізнес-асацыяцый, дзелавых колаў, банкаўскага сектара Італіі і Беларусі, а таксама прадстаўнікоў рэгіёнаў дзвюх краін", - дадалі ў прэс-службе.

Форум прымеркаваны да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Ён арганізаваны пасольствам Беларусі ў Італіі і беларускім знешнепалітычным ведамствам пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі, а таксама Мінэканамразвіцця Італіі, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Агенцтва па пашырэнні за мяжу і інтэрнацыяналізацыі італьянскіх прадпрыемстваў (ICE), банка "Інтэза Санпаала" і ААТ "Белаграпрамбанк".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі