Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Крс 2014

В'етнам зацікаўлены ў закупцы бабруйскіх трактароў

8 красавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. В'етнам зацікаўлены ў закупцы трактароў вытворчасці Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў (ААТ "БЗТДіА") для правінцыі Туен Куанг. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі прадстаўнікі прадпрыемства, каменціруючы вынікі наведвання завода 7 красавіка афіцыйнай дэлегацыяй В'етнама.

Паводле слоў кіраўніка дэлегацыі Нгуен Шанг Ванга, адной з асноўных мэт гэтага візіту быў пошук партнёраў па забеспячэнні сельскай гаспадаркі правінцыі Туен Куанг сучаснай аграрнай тэхнікай. Правінцыя знаходзіцца на поўначы В'етнама ў горных раёнах, аснову яе эканомікі складае сельская гаспадарка і дрэваапрацоўка, і апераджальнае развіццё аграрнага сектара з'яўляецца вызначальным для рэгіёна.

Былі праведзены перагаворы, па выніках якіх бакі дамовіліся прапрацаваць розныя варыянты пастаўкі трактароў. Для вызначэння перспектыў супрацоўніцтва кіраўніцтва правінцыі Туен Куанг запрасіла спецыялістаў ААТ "БЗТДіА" наведаць В'етнам у красавіку бягучага года.

Як адзначылі на бабруйскім прадпрыемстве, дэлегацыя азнаёмілася з асноўнай наменклатурай выпускаемай прадукцыі, работай цэха зборкі трактароў, наведала экспазіцыю тэхнікі, патэнцыяльна запатрабаванай на в'етнамскім рынку.

Прадпрыемтва "Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў" створана ў 1945 годзе. Вытворчасць трактарнай тэхнікі пачата на прадпрыемстве ў 2007 годзе. Тут асвоена вытворчасць 11 асноўных мадэлей трактароў і цягавага класа 0,6…0,9 і камунальных машын на іх базе. Завод выпускае таксама дэталі, вузлы і агрэгаты да трактароў "Беларус" вытворчасці МТЗ, дыскавыя колы для сельскагаспадарчай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі