Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Mar 2018

В'етнам зацікаўлены ў пастаўках беларускай тэхнікі і малочных прадуктаў

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. В'етнам зацікаўлены ў пастаўках беларускай тэхнікі і малочных прадуктаў. Перспектыўныя пастаўкі абмяркоўваюцца ў ходзе рабочага візіту ўрадавай делегацыі Беларусі пад кіраўніцтвам намесніка прэм'ер-міністра Уладзіміра Сямашкі ў В'етнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Уладзімір Сямашка сустрэўся з Прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куангам, бакі абмеркавалі ўсе сферы двухбаковага супрацоўніцтва, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Чан Дай Куанг цёпла адзываўся аб сваім візіце ў Беларусь у чэрвені 2017 года і падкрэсліў важнасць рэалізацыі дамоўленасцей па выніках візіту нараўне з падтрыманнем высокага ўзроўню ўжо наладжаных палітычных і эканамічных адносін паміж Беларуссю і В'етнамам.

У час візіту ў В'етнам Уладзімір Сямашка таксама правёў перагаворы са старшынёй Народнага камітэта Ханоя Нгуен Дык Чунгам, у ходзе якіх адбылося абмеркаванне ўмоў далейшых паставак беларускіх аўтобусаў для сталіцы В'етнама. Акрамя таго, в'етнамскім бокам выказана цікавасць да супрацоўніцтва па лініі паставак шырокага спектра беларускай аўтамабільнай тэхнікі, малочных прадуктаў і лекавых прэпаратаў, стварэння на тэрыторыі В'етнама сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці гэтых тавараў.

Візіт намесніка прэм'ер-міністра ў В'етнам завершыцца 30 сакавіка.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі Міністэрства замежных спраў, Міністэрства прамысловасці, Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства юстыцыі, прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў прамысловай галіны краіны (Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі трактарны завод, БелАЗ, "Белшына"), а таксама прадпрыемствы сельскагаспадарчай сферы і іншыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі