Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Лют 2021

Ва ўрадзе Расіі лічаць важным запуск новых прамысловых праектаў з Беларуссю

Ва ўрадзе Расіі лічаць важным запуск новых прамысловых праектаў з Беларуссю

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віцэ-прэм'ер Расіі Юрый Барысаў лічыць важным запуск новых прамысловых праектаў з Беларуссю. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас ёсць магчымасць яшчэ больш глыбока інтэграваць нашы эканомікі і знайсці дадатковыя кропкі росту прамысловасці. Лічу вельмі важным садзейнічаць запуску новых праектаў, пры гэтым удзяляць асаблівую ўвагу стварэнню максімальна спрыяльных і камфортных умоў для бізнесу нашых краін", - сказаў Юрый Барысаў.

Паводле яго слоў, Беларусь - стратэгічны партнёр і саюзнік Расіі, краіны паспяхова ўзаемадзейнічаюць у рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза. "Разам з тым Расія зацікаўлена ў далейшым паглыбленым развіцці адносін у гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферы, рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў і праграм", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі