Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Jun 2018

Узбекістан запрашае беларускіх партнёраў у навукова-вытворчыя кластары

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узбекістан запрашае беларускіх партнёраў у навукова-вытворчыя кластары. Аб гэтым сёння паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у час круглага стала з удзелам дзелавых колаў Беларусі і Узбекістана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Мясніковіч расказаў аб прапанове ўзбекскага боку запрасіць беларускіх партнёраў у навукова-вытворчыя кластары, што ўтвараюцца ў гэтай краіне. У Савеце Рэспублікі станоўча ацэньваюць гэту ідэю і заклікаюць бізнес скарыстацца такой магчымасцю. "Умовы для сумеснай работы будуць прымальныя", - падкрэсліў спікер верхняй палаты беларускага парламента.

Старшыня Савета Рэспублікі дадаў, што бакі аднадушныя ў імкненні дапаўняць таварнае супрацоўніцтва інвестыцыйным. "Вялікую ўвагу пры гэты ўдзяляем перспектыўным навукаёмістым інавацыйным праектам", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Сената Олій Мажліса Узбекістана Нігмаціла Юлдашаў падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём, канструктыўныя перагаворы. Бакі ўпэўнены, што цяперашні візіт у Беларусь прадстаўнічай парламенцкай дэлегацыі будзе садзейнічаць умацаванню двухбаковых адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі