27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемаадносіны Беларусі і Расіі знаходзяцца на беспрэцэдэнтна высокім узроўні. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на сустрэчы з паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расіі ў Цэнтральнай федэральнай акрузе Ігарам Шчогалевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Аляксандра Турчына, пастаянныя кантакты дзвюх краін на ўзроўні ўрадаў даюць вынік - расце не толькі ўзаемны тавараабарот, але і ўмацоўваюцца культурныя сувязі, рэалізуюцца сумесныя праекты і развіваецца кааперацыя. Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што вынікі работы можна назваць паспяховымі.
Цэнтральная федэральная акруга па праву з'яўляецца для Беларусі асноўным партнёрам у Расіі, звярнуў увагу ён.
Ігар Шчогалеў адзначыў дынаміку развіцця гандлёва-эканамічных адносін. З 2018 года, калі ён заступіў на пасаду, тавараабарот паміж Беларуссю і ЦФА вырас з $22 млрд да $38,5 млрд.