Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Врс 2015

Увод у эксплуатацыю Нежынскага горна-абагачальнага комплексу дасць магчымасць дадаткова экспартаваць прадукцыі на $860 млн

11 верасня, Любань /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Увод у эксплуатацыю Нежынскага горна-абагачальнага комплексу прынясе дадатковы экспарт амаль $860 млн в год. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу ЗТАА "Славкалій", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што сёння не проста знакавая, а гістарычная падзея. "Мы пачынаем будаўніцтва новага горна-абагачальнага комплексу, магутнасць якога складзе да 2 млн т хларыду калію ў год, - сказаў Прэзідэнт. - У перспектыве гэта дасць магчымасць нарасціць вытворчасць калійных угнаенняў у Беларусі да 14 млн т у год".

"Для нашай дзяржавы калійныя ўгнаенні з'яўляюцца адным з асноўных артыкулаў экспарту і важкай крыніцай паступлення валюты. Штогод мы прадаём звыш 90 працэнтаў усяго аб'ёму гэтай прадукцыі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, Беларусь - адна з нямногіх краін, якая выпускае тры асноўныя віды ўгнаенняў: азотныя, фосфарныя, калійныя. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму настолькі важным з'яўляецца развіццё вытворчасці ўгнаенняў. Цяпер, калі ў свеце галадае вялікая колькасць людзей, стаіць задача накарміць іх. А гэта немагчыма без сельскай гаспадаркі, у тым ліку выкарыстання ўгнаенняў.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краіне асаблівая ўвага ўдзяляецца стратэгіі развіцця калійнай галіны. І гэты комплекс з'яўляецца трэцім буйным у краіне. "З гордасцю можам адзначыць, што па вытворчасці гэтага віду ўгнаенняў у разліку на душу насельніцтва мы займаем першае месца ў свеце", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Цяпер на рынку хлорыстага калію існуе жорсткая канкурэнцыя, таму ў Беларусі не спыняюцца на дасягнутым узроўні, пастаянна ўкараняюць перадавыя тэхналогіі і інавацыі. Новы комплекс будзе пабудаваны па найноўшых тэхналогіях. Гэта дае магчымасць скараціць выдаткі, павялічыць эфектыўнасць выкарыстання прыродных багаццяў, нарасціць экспарт і валютныя паступленні ў краіну.

"Асноўны акцэнт у развіцці айчыннай хімічнай галіны зроблены на рэканструкцыі дзеючых вытворчых магутнасцей, стварэнні новых вытворчасцей, у першу чаргу максімальным выкарыстанні беларускай сыравіны. З уводам у эксплуатацыю Нежынскага горна-абагачальнага комплексу вырастуць падатковыя паступленні, зборы і плацяжы. Усё гэта пазітыўна паўплывае на эканамічнае становішча краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі