У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Кст 2018

Увод другой УПП дасць магчымасць павялічыць пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Мінск да 40 млн чалавек у год

Увод другой УПП дасць магчымасць павялічыць пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Мінск да 40 млн чалавек у год

31 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увод другой узлётна-пасадачнай паласы (УПП) дасць магчымасць Нацыянальнаму аэрапорту Мінск у перспектыве павялічыць пасажырапаток да 40 млн пасажыраў у год. Аб гэтым у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар аэрапорта Дзмітрый Мелікян.

Пры праектаванні паласы перавага была аддадзена варыянту, які прадугледжвае паралельнае знаходжанне дзвюх узлётна-пасадачных палос на адлегласці каля 1,8 км, растлумачыў кіраўнік аэрапорта. Гэта дасць магчымасць выкарыстоўваць кожную з УПП аўтаномна, тым самым павялічыўшы мяжу магчымасцей узлётаў/пасадак паветраных суднаў.

"Гэта добрае месцазнаходжанне. Мы яго выкарыстоўвалі, пераняўшы вопыт аэрапортаў іншых краін, - адзначыў Дзмітрый Мелікян. - Такі варыянт дасць магчымасць у перспектыве аэрапорту забяспечыць прыкладна 40 млн пасажыраў у год.

Для параўнання, у 2017 годзе пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Мінск склаў больш за 4,1 млн чалавек, па выніках дзевяці месяцаў бягучага года - звыш 3,47 млн чалавек.

Павелічэнню прапускной здольнасці аэрапорта будуць садзейнічаць, у тым ліку, магчымасць аэрадрома прымаць усе віды пасажырскіх лайнераў, а таксама з'яўленне новых маршрутаў. Акрамя далёкіх напрамкаў, такіх як Паўночная Амерыка, Індыя, Японія, В'етнам, якія прапрацоўваюцца аэрапортам, пэўныя планы ёсць і адносна палётаў у рэгіёны Расійскай Федэрацыі. "Дарэчы, на сёння ўдзельная вага расіян у палётах праз Мінск складае ўжо 37 працэнтаў", - падкрэсліў кіраўнік аэрапорта.

Як паведамлялася, другую ўзлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск увядуць у строй вясной 2019 года.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс