Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Крс 2022

Урад зацвердзіў план падтрымкі эканомікі

Урад зацвердзіў план падтрымкі эканомікі
Фота з архiва

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў план падтрымкі эканомікі. Адпаведны дакумент падпісаў прэм'ер-міністр, паведамілі БЕЛТА ва ўрадзе.

План прадугледжвае падтрымку экспарту і пашырэнне крэдытавання экспарцёраў незалежна ад рынку паставак беларускай прадукцыі; зніжэнне мытных пошлін для імпартных тавараў, неабходных для вытворчасці на экспарт; магчымасць рэструктурызацыі завінавачанасці і выплаты пені па мытных плацяжах; выбудоўванне новых транспартна-лагістычных ланцужкоў для перанакіравання экспартных патокаў.

Акрамя таго, дакумент прадугледжвае работу з расійскімі калегамі па пытаннях павелічэння квот, а ў перспектыве адмену дазвольнай сістэмы перавозак грузаў і кабатажу для беларускіх аўтаперавозчыкаў; стварэнне з Расійскай Федэрацыяй сумесных імпартазамяшчальных вытворчасцей; дадатковую фінансавую падтрымку для малых і сярэдніх прадпрыемстваў, якія будуць выпускаць прадукцыю, не вырабляемую ў Беларусі і Расіі; вызваленне бізнесу ад адміністрацыйнай адказнасці па выніках праверак за ўпершыню дапушчаныя і ненаўмысныя парушэнні.

Акрамя таго план прадугледжвае прадастаўленне арганізацыям права на атрыманне субсідый з ФСАН для даплат работнікам, а таксама дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі некаторым катэгорыям грамадзян у выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі зыходзячы з даходаў, атрыманых за тры месяцы; магчымасць прадастаўлення рэзідэнтам ПВТ даступных ільгот і прэферэнцый па аналогіі з мерамі, прынятымі ў Расіі, у тым ліку права на адтэрміноўку ад прызыву на ваенную службу. Грашовыя даходы, пенсіі, дапамогі будуць індэксавацца да ўзроўню інфляцыі.

Прадугледжаны і меры лакальнага характару па падтрымцы прамысловасці, будаўнічай галіны, сельскай гаспадаркі, транспарту і турызму.

План комплексны і дасць магчымасць падтрымаць арганізацыі рэальнага сектара эканомікі і іх працоўныя калектывы, забяспечыць выкананне прадпрыемствамі бягучых абавязацельстваў, захаваць рабочыя месцы і даходы насельніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі