Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Кст 2020

Урад скарэкціраваў план развіцця электраэнергетыкі да 2025 года з улікам уводу БелАЭС

Урад скарэкціраваў план развіцця электраэнергетыкі да 2025 года з улікам уводу БелАЭС

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад скарэкціраваў комплексны план развіцця электраэнергетычнай сферы да 2025 года з улікам уводу Беларускай атамнай электрастанцыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 582 ад 6 кастрычніка 2020 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

У плане развіцця прадоўжаны да 2022 года тэрміны ўводу БелАЭС. Таксама да 2022 года прадоўжаны тэрміны будаўніцтва пікава-рэзервовых энергакрыніц, пры гэтым яны будуць узводзіцца толькі на базе газатурбінных установак.

Акрамя таго, у новай рэдакцыі выкладзены міжгаліновы комплекс мер па павелічэнні спажывання электраэнергіі да 2025 года і пералік інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве пікава-рэзервовых энергакрыніц і ўстаноўцы электракатлоў.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя "Расатам".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі