У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Врс 2018

Урад разлічвае на ўваходжанне ЕБРР у склад акцыянераў Белінвестбанка да канца года

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі разлічвае на ўваходжанне Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў склад акцыянераў Белінвестбанка да канца бягучага года. Аб гэтым паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў сёння на сустрэчы з дэлегацыяй Савета дырэктараў ЕБРР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Разам з ЕБРР вядзецца работа па ўдасканаленні кіравання дзяржаўным сектарам, у прыватнасці, па перадпрыватызацыйнай падтрымцы арганізацый фінансавага і рэальнага сектараў эканомікі.

"Найбольш маштабны праект - адзін з буйнейшых дзяржбанкаў краіны Белінвестбанк, дзе мы спадзяёмся, што ўжо ў гэтым годзе ЕБРР увойдзе ў склад акцыянераў банка. Гатоўнасць і адкрытасць Беларусі да супрацоўніцтва па ўказаным пытанні пацвярджае асаблівы давер да ЕБРР", - заявіў Уладзімір Кухараў.

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што Беларусь актыўна супрацоўнічае з ЕБРР, Сусветным банкам, МВФ, і рэкамендацыі міжнародных арганізацый улічваюцца ўрадам пры правядзенні эканамічнай палітыкі, а выдзеленыя рэсурсы фінансуюць значныя праекты.

Паводле яго ацэнкі, праз два гады пасля пачатку рэалізацыі новай стратэгіі Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для Беларусі можна гаварыць аб тым, што двухбаковае супрацоўніцтва выйшла на якасна новы ўзровень. З дапамогай банка Беларусь працуе над стварэннем аднолькавых канкурэнтных умоў у эканоміцы, рэалізацыяй пілотных праектаў у сферы карпаратыўнага кіравання, прыцягненнем замежных інвестыцый у банкаўскі сектар, мадэрнізацыяй інфраструктуры.

Адзін з асноўных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі з ЕБРР - развіццё прыватнага сектара і падтрымка малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. "Лічу, што ЕБРР як інстытут крэдытавання прыватнага бізнесу зможа знайсці прывабныя напрамкі работы ў прыватным сектары, значна павялічыўшы свой партфель у Беларусі", - сказаў Уладзімір Кухараў.

Беларусь таксама разлічвае на далейшую падтрымку банка пры мадэрнізацыі транспартнай і жыллёва-камунальнай інфраструктуры. Дзякуючы фінансавым рэсурсам ЕБРР у краіне рэалізуюцца праекты ў сферы водазабеспячэння і водаадвядзення, абмяркоўваюцца новыя праекты па цеплавой рэабілітацыі жылфонду, абыходжанні з цвёрдымі адходамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску