Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Apr 2020

Урад на працягу месяца прадставіць пакет ільгот для тургаліны на фоне каранавіруса

Урад на працягу месяца прадставіць пакет ільгот для тургаліны на фоне каранавіруса
Фота з архiва

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На працягу месяца ўрад прадставіць ільготы для турыстычнай галіны, якая найбольш пацярпела ад распаўсюджвання каранавіруса. Аб гэтым у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" паведаміў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, перадае БЕЛТА.

"Цяпер вывучаем вопыт іншых краін, тых жа Расіі, Францыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, таму што краіны, якія больш пацярпелі ад каранавіруса, ужо на дзяржаўным узроўні прымаюць нейкія рашэнні, - сказаў Сяргей Кавальчук. - Мы таксама будзем прапаноўваць пакет мер. Патрэбны падатковыя, крэдытныя, арэндныя льготы. Мы на этапе прапрацоўкі гэтага пытання. У бліжэйшы час, думаю, рашэнні будуць прыняты".

На мінулым тыдні беларускаму боку ўдалося вярнуць на радзіму ўсіх турыстаў-суайчыннікаў, якія адпраўляліся ў іншыя краіны праз турфірмы і затрымаліся там з-за закрыцця граніц. Па тых грамадзянах, якія выехалі за мяжу самастойна, рашэнне прымуць у бліжэйшы час.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі