Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Лют 2018

Урад Беларусі зацвердзіў прагноз росту экспарту тавараў у 2018 годзе

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі зацвердзіў прагноз росту экспарту тавараў у 2018 годзе па краінах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 лютага 2018 года нумар 131, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Кіраўнікам загранустаноў Беларусі, службовым асобам, замацаваным за краінамі, даручана забяспечыць штомесяц павелічэнне аб'ёмаў экспарту тавараў (без уліку аб'ёмаў нафты, нафтапрадуктаў, газаў нафтавых і вуглевадародаў газападобных іншых, калійных і азотных угнаенняў) у працэнтах да аналагічнага перыяду 2017 года.

Згодна з дакументам, найбольшых паказчыкаў - тэмп росту не ніжэйшы за 145 працэнтаў - запланавана дабіцца па экспарце ў ПАР і Нігерыю. Экспарт у Кітай плануецца нарасціць на 44 працэнты, у В'етнам, Аргенціну і Бразілію - на 30 працэнтаў.

Што датычыцца тэмпу росту экспарту ў краіны СНД, то ва Украіну ён павінен скласці не менш як 125 працэнтаў, у Азербайджан - 109 працэнтаў, Расію - 107 працэнтаў, Арменію і Казахстан - 106 працэнтаў.

З ліку краін Еўропы экспартныя пастаўкі плануецца больш за ўсё нарасціць у Славакію і Швецыю (на 10 працэнтаў).

Ключавы паказчык эфектыўнасці работы кіраўнікоў загранустаноў Беларусі па экспарце тавараў вызначаны ў мэтах прыняцця дзейсных мер па дыверсіфікацыі экспарту і выхадзе на новыя рынкі.

Кантроль за выкананнем пастановы ўскладзены на Міністэрства замежных спраў. Інфармацыя аб ходзе выканання ключавога паказчыка эфектыўнасці работы па экспарце тавараў будзе штоквартальна накіроўвацца ва ўрад Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі