У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Май 2020

Урад Беларусі разлічвае на доўгатэрміновыя кантракты па альтэрнатыўнай нафце - Крутой

Урад Беларусі разлічвае на доўгатэрміновыя кантракты па альтэрнатыўнай нафце - Крутой
Дзмітрый Крутой

7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі разлічвае дамовіцца аб доўгатэрміновых кантрактах на пастаўку нафты, альтэрнатыўнай расійскай. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па фінансавых умовах кожная пастаўка вельмі дасканала прапрацоўваецца. Спадзяюся, што калі мы вырашым усе тэхнічныя праблемы, то зможам з тых варыянтаў, якія ў нас сёння ёсць, выбраць найбольш аптымальныя і дамовіцца ўжо аб доўгатэрміновых кантрактах", - сказаў Дзмітрый Крутой.

Ён адзначыў, што ва ўмовах нізкай цаны на нафту страты Беларусі ад падатковага манеўру ў РФ у абсалютным выражэнні ўжо не такія вялікія, як пры кошце бараля $60. "Але тым не менш тэма альтэрнатыўнай нафты па патрабаванні Прэзідэнта будзе пастаяннай у нашым нафтавым парадку дня. Работа з усімі краінамі, у якіх мы ўжо нафту купілі (азербайджанскую, нарвежскую), і нашымі новымі партнёрамі, такімі як Саудаўская Аравія і ЗША, будзе прадаўжацца. Безумоўна, будзем старацца дабівацца максімальна выгадных умоў гэтых паставак", - падкрэсліў ён.

Першы віцэ-прэм'ер звярнуў увагу, што спотавыя закупкі, якія ішлі на працягу чатырох месяцаў, па сваіх фінансавых, эканамічных, лагістычных умовах адрозніваюцца ад тых, якіх можна дабіцца ва ўмовах доўгатэрміновых кантрактаў. Акрамя таго, ёсць тэхнічны момант, звязаны з адаптацыяй нафтаперапрацоўчых заводаў да альтэрнатыўнай нафты з пункту гледжання яе характарыстык.

Адказваючы на пытанне аб пастаўках амерыканскай нафты, першы віцэ-прэм'ер пацвердзіў, што яны магчымы праз Польшчу. Ён звярнуў увагу: работа па альтэрнатыўных пастаўках вядзецца з усімі краінамі, у тым ліку з польскімі калегамі - на ўзроўні міністраў замежных спраў, міністраў фінансаў, "Белнафтахіма" і арганізацый у складзе канцэрна. Аднак, паводле яго слоў, кантактаваць на ўзроўні ведамстваў цяпер складаней з улікам каранавірусных абмежаванняў. "Думаю, калі каранцін будзе зняты ў Польшчы, гэта тэма пачне абмяркоўвацца больш актыўна", - адзначыў Дзмітрый Крутой.

Як паведамлялася, у гэтым годзе Беларусь закупляла для сваіх НПЗ нарвежскую і азербайджанскую нафту з перавалкай у партах Клайпеды і Адэсы адпаведна. 11 мая ў Клайпедскім порце чакаецца першая партыя нафты ад нацыянальнай нафтавай кампаніі Саудаўскай Аравіі Saudi Aramco - 80 тыс.т.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс