Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Mar 2015

Урад Беларусі правядзе перагаворы з расійскімі банкамі аб крэдытаванні экспарту

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі правядзе перагаворы з акцыянерным камерцыйным банкам "АК БАРС", Маскоўскім індустрыяльным банкам і Банкам ЗГБ 24 аб умовах выдачы крэдытаў для набыцця ў Расіі тавараў, выпушчаных у Беларусі. Праекты дагавораў адобраны пастановамі Савета Міністраў, якія афіцыйна апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На правядзенне перагавораў з расійскімі банкамі і падпісанне дагавораў упаўнаважаны Мінфін і Мінпрам. Ім жа трэба будзе забяспечыць рэалізацыю падпісаных дакументаў.

Банкамі-агентамі па выкананні ўмоў дагавораў вызначаны Белінвестбанк, БПБ-Ашчадбанк і Банк ЗГБ (Беларусь).

Пастановы Саўміна ўступаюць у сілу пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Раней стала вядома, што дагавор аб экспартным крэдытаванні плануецца падпісаць таксама з Ашчадным банкам Расіі.

У Беларусі дзейнічаюць некалькі фінансавых механізмаў стымулявання экспарту прадукцыі беларускіх арганізацый. Адзін з іх рэалізуецца ў адпаведнасці з указам нумар 466 ад 24 верасня 2009 года. Механізм экспартнага крэдытавання ў адпаведнасці з гэтым указам стварае канкурэнтныя ўмовы рэалізацыі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на рынку Расійскай Федэрацыі і прадастаўляе магчымасць канчатковым спажыўцам набываць высокаэфектыўную, складанатэхнічную прадукцыю і тэхніку беларускай вытворчасці. Прадугледжаная ўказам схема падтрымкі экспарту дае магчымасць атрымаць эканамічны эфект у выглядзе нарошчвання экспартных паставак, своечасовага паступлення валютнай выручкі на рахункі прадпрыемстваў, загрузкі вытворчых магутнасцей айчынных прадпрыемстваў, якія не толькі ўдзельнічаюць у рэалізацыі праграмы, але і працуюць з імі па ўнутрыгаліновай кааперацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі