Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Nov 2020

Урад адобрыў прыцягненне $20 млн ад Фонду ОПЕК для аховы здароўя

Урад адобрыў прыцягненне $20 млн ад Фонду ОПЕК для аховы здароўя

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад адобрыў праект крэдытнага пагаднення паміж Беларуссю і Фондам міжнароднага развіцця ОПЕК (праграма неадкладнай дапамогі ў сферы дзяржаўнай аховы здароўя, этап I) у якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведная пастанова Саўміна ад 11 лістапада 2020 года нумар 638 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Размова ідзе аб прыцягненні ў 2020-2022 гадах знешняй дзяржаўнай пазыкі Фонду ОПЕК у памеры $20 млн на 18 гадоў для фінансавання мерапрыемстваў у сферы аховы здароўя.

Міністэрства фінансаў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце крэдытнага пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Фонд міжнароднага развіцця ОПЕК - міжнародны фінансавы інстытут, створаны ў 1976 годзе краінамі - членамі Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (ОПЕК).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі