У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Врс 2016

Умовы вядзення бізнесу ў Беларусі абмеркаваны на Беларуска-аўстрыйскім дзелавым савеце ў Вене

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вене адбылося другое пасяджэнне Беларуска-аўстрыйскага дзелавога савета. У цэнтры ўвагі знаходзіліся пытанні рамачных умоў вядзення бізнесу ў Беларусі, перспектыўныя сферы супрацоўніцтва, ацэнка эфектыўнасці рэалізуемых сумесных праектаў і некаторыя іншыя тэмы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Увазе аўстрыйскіх бізнесменаў былі прадстаўлены прэзентацыі аб умовах фінансавання і страхавання інвестыцыйных праектаў, стварэння ў Беларусі даччыных кампаній, вядзення інвестыцыйнай дзейнасці на тэрыторыі СЭЗ, індустрыяльнага парка, Парка высокіх тэхналогій, а таксама малых і сярэдніх гарадоў.

Адбылася кантактна-кааперацыйная біржа з удзелам прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін.

Беларускі бок на пасяджэнні савета ўзначаліў генеральны дырэктар Мінскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Аляксандр Федарчук, аўстрыйскі - віцэ-прэзідэнт Саюза прамыслоўцаў Хуберт Берч. У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі БМЗ, Пріорбанка, СЭЗ "Віцебск", індустрыяльнага парка "Вялікі камень", а таксама шэрага іншых кампаній і арганізацый. З аўстрыйскага боку мерапрыемства наведалі прадстаўнікі больш як 30 кампаній.

У рабоце савета таксама прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Аўстрыі Валерый Варанецкі і прэзідэнт Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстаф Ляйтл.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску