Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Apr 2022

Улаховіч і прадстаўнікі бізнес-супольнасці Венгрыі абмеркавалі перспектывы гандлёва-эканамічных сувязей

Улаховіч і прадстаўнікі бізнес-супольнасці Венгрыі абмеркавалі перспектывы гандлёва-эканамічных сувязей
Фота з архiва

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Уладзімір Улаховіч 19-22 красавіка правёў сустрэчы і перагаворы з прадстаўнікамі венгерскіх кампаній і бізнес-асацыяцый, у тым ліку з сустаршынёй дзелавога клуба "Усходняя Еўропа" Дзёрдзем Гіліянам. Аб гэтым расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускай загранустанове.

У час перагавораў былі разгледжаны актуальныя пытанні і перспектывы развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Размова ішла аб магчымасцях кааперацыі і правядзенні сумесных беларуска-венгерскіх мерапрыемстваў.

Венгрыя традыцыйна ўваходзіць у топ-30 вядучых гандлёвых партнёраў Беларусі. У 2021 годзе тавараабарот з Венгрыяй дасягнуў $231,5 млн, павялічыўшыся з 2017 года на 25 працэнтаў. Пры гэтым экспарт тавараў склаўся на ўзроўні $89,8 млн і вырас за пяць гадоў на 26 працэнтаў. Таварная структура экспарту ўключае ў сябе больш за 170 таварных пазіцый. Важнейшыя з іх - прадукцыя машынабудавання, дрэваапрацоўчай галіны, металургіі. У імпарце пераважаюць вырабы машынабудавання, хімічнай прамысловасці і фармацэўтыкі, прадукцыя сельскай гаспадаркі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі