Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Лют 2021

У студзені экспарт піламатэрыялаў праз БУТБ вырас на 27 працэнтаў

У студзені экспарт піламатэрыялаў праз БУТБ вырас на 27 працэнтаў

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках біржавых таргоў у студзені 2021 года экспарт піламатэрыялаў праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу дасягнуў $30,3 млн, што на 27 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.

Асноўнымі рынкамі збыту былі Германія, Латвія і Літва. Кампаніі з гэтых краін закупілі беларускую пілапрадукцыю на агульную суму $24,4 млн. У лік найбуйнейшых пакупнікоў беларускіх піламатэрыялаў таксама ўвайшлі Азербайджан, Вялікабрытанія, Нідэрланды, Польшча, Славакія і Эстонія. Найбольшым попытам у замежных удзельнікаў таргоў карысталіся нарыхтоўкі для экспарту.

"У бягучым годзе плануецца прадоўжыць пачатую ў 2020 годзе работу па пашырэнні геаграфіі продажаў прадукцыі дрэваапрацоўкі. У прыватнасці, асаблівая ўвага цяпер удзяляецца кітайскаму рынку. З гэтай мэтай арганізавана спецыяльная гандлёвая сесія, у рамках якой рэалізуюцца лоты піламатэрыялаў з дастаўкай тавару ў кантэйнерах да марскіх партоў і чыгуначных станцый на тэрыторыі Кітая. Па гэтай схеме з пачатку года ўжо рэалізавана пілапрадукцыі на суму каля $2,4 млн. Таму зафіксаваны ў студзені рост экспартных паказчыкаў у пэўнай ступені абумоўлены павелічэннем паставак лесаматэрыялаў у краіны Азіі і Паўночнай Еўропы, якія раней набывалі беларускія тавары пераважна праз пасрэднікаў", - расказалі ў БУТБ.

У прэс-службе адзначылі, што 3 сакавіка на БУТБ адбудзецца другая ў бягучым годзе спецыяльная гандлёвая сесія для кітайскага рынку. На гэты час ідзе прыём заявак ад удзельнікаў таргоў, пры гэтым з боку пакупнікоў назіраецца павышаная актыўнасць.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з найбуйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі