Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Aug 2018

У Саратаўскай вобласці плануюць вырабляць трактары МТЗ

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Саратаўскай вобласці плануюць вырабляць трактары Мінскага трактарнага завода (МТЗ). Аб гэтым ішла размова на сустрэчы генеральнага дырэктара прадпрыемства Фёдара Дамаценкі з губернатарам Саратаўскай вобласці Валерыем Радаевым у ходзе выстаўкі "Саратаў-Агра. Дзень поля. 2018", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт МТЗ.

Фёдар Дамаценка адзначыў, што эксперты ўжо выбралі ў Саратаўскай вобласці прадпрыемствы, якія можна задзейнічаць у вытворчасці трактароў. Цяпер гэта 9 кампаній, але іх колькасць можа ўзрасці да 15. Узровень лакалізацыі вытворчасці перавысіць 50 працэнтаў.

Валерый Радаеў выказаў вялікую зацікаўленасць у рэалізацыі праекта па вытворчасці трактароў і, звяртаючыся да кіраўніцтва беларускага завода, сказаў: "Праект будзе садзейнічаць загрузцы магутнасцей дзевяці саратаўскіх прадпрыемстваў, гатовых да серыйнай вытворчасці вузлоў і камплектуючых беларускіх трактароў. Рады, што ў вас таксама ёсць намер стварыць гэту вытворчасць. Без такой тэхнікі, як вашы трактары, нашым сельгасвытворцам, асабліва ў Заволжы, было б цяжка абысціся. Упэўнены, у нас усё атрымаецца".

У гаспадарках Саратаўскай вобласці працуе больш за 7 тыс. трактароў МТЗ, або каля 40 працэнтаў ад іх агульнай колькасці ў рэгіёне. Пры гэтым кожны год парк сельгастэхнікі абнаўляецца беларускімі машынамі.

Сельскагаспадарчая выстаўка "Саратаў-Агра. Дзень поля-2018" праходзіць 9-10 жніўня. Яна сабрала амаль 120 кампаній, якія прадстаўляюць узоры сельскагаспадарчай тэхнікі, тэхналогіі для млынавых і элеватарных комплексаў, будаўніцтва аграрных збудаванняў, навінкі сістэм навігацыі, насенне, угнаенні і многае іншае.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі