Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Кст 2011

У рэйтынгу Сусветнага банка адзначаны якасны прагрэс Беларусі па рэгістрацыі ўласнасці

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заняла чацвёртае месца ў глабальным рэйтынгу Сусветнага банка і Міжнароднай фінансавай карпарацыі "Вядзенне бізнесу" (Doing Business) за 2012 год па індыкатару "Рэгістрацыя ўласнасці", апярэдзіўшы свае мінулагоднія пазіцыі на два пункты. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці, каменціруючы вынікі рэйтынгу.

Па індыкатару  "Рэгістрацыя ўласнасці" даследчыкі Doing Business адзначаюць якасны прагрэс. Паляпшэнне рэйтынгу Беларусі па гэтаму паказчыку стала магчымым дзякуючы ўдасканаленню ў рэспубліцы Адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю ў лічбавым фармаце. Гэта важны этап у маштабнай рабоце па стварэнню сістэмы электроннага ўрада, па далейшаму развіццю інфарматызацыі дзяржавы і грамадства. Яго рэалізацыя дае магчымасць прадастаўляць шырокі спектр электронных паслуг для грамадзян і бізнесу, адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці.

Цяпер ў Рэгістры нерухомай маёмасці змяшчаюцца звесткі аб больш як 5,6 млн. аб'ектаў: зямельных участках, капітальных пабудовах, незавершаных закансерваваных капітальных пабудовах, ізаляваных памяшканнях, прадпрыемствах  як маёмасных комплексах, а таксама інфармацыя аб правах і абмежаваннях правоў на гэтыя аб'екты і адпаведных здзелках. Рэальна працуе механізм аднаго акна па афармленню правоў на нерухомую маёмасць.

Традыцыйна, ужо дзясяты раз запар, экспертамі Сусветнага банка і МФК былі вывучаны дасягненні 183 краін па ключавых аспектах нарматыўна-прававога рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці для нацыянальных кампаній. У цэлым Беларусь палепшыла свой глабальны рэйтынг на 22 пункты, заняўшы 69-ю пазіцыю ў дакладзе Сусветнага банка і МФК, і тым самым увайшла ў лік дваццаці краін, якія дабіліся найбольшага прагрэсу ў паляпшэнні ўмоў для бізнесу. За аснову былі ўзяты 10 індыкатараў, з якіх сфарміраваны краінавыя рэйтынгі  Doing Business-2012. У Беларусі склаліся наступныя пазіцыі: адкрыццё бізнесу - 9-е месца, падаткаабкладанне - 156-е, міжнародны гандаль - 152-е, рэгістрацыя ўласнасці - 4-е, атрыманне дазволаў на будаўніцтва - 44-е, крэдытаванне - 98-е, ліквідацыя прадпрыемстваў - 82-е, забеспячэнне выканання кантрактаў - 14-е, абарона правоў інвестараў - 79-е, доступ да электраэнергіі - 175-е.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі