Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Май 2025

У ПВТ выказалі гатоўнасць уключаць беларускія ІТ-кампаніі ў арбіту кітайскага бізнесу

У ПВТ выказалі гатоўнасць уключаць беларускія ІТ-кампаніі ў арбіту кітайскага бізнесу
Фота ПВТ

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) гатовы ўключаць беларускія ІТ-кампаніі ў супрацоўніцтва з кітайскім бізнесам. Аб гэтым заявіў начальнік Сакратарыята Наглядальнага савета Парка высокіх тэхналогій Аляксандр Базанаў на сустрэчы з генеральным дырэктарам ТАА "СІНАМАЧБЕЛ" Лю Цзядань, паведамілі БЕЛТА ў ПВТ.

Сустрэча стала чарговым крокам у развіцці шматгадовага давернага партнёрства. Бакі разгледзелі шырокі спектр магчымасцей паглыблення супрацоўніцтва паміж інавацыйнымі кампаніямі Беларусі і Кітая. Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю кантактаў рэзідэнтаў ПВТ з субпаркамі экасістэмы "Чжунгуаньцунь" у рамках падпісанага ў 2024 годзе ў Пекіне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж ПВТ і пекінскім тэхнапаркам "Чжунгуаньцунь". Абмеркаваны таксама магчымасці развіцця сувязей з рознымі рэгіёнамі Кітая пры садзейнічанні "СІНАМАЧБЕЛ".

Бакі пацвердзілі гатоўнасць садзейнічаць удзелу беларускіх распрацоўшчыкаў у міжнародных конкурсах і тэхналагічных выстаўках, а таксама прадоўжыць практыку прэзентацыі распрацовак рэзідэнтаў ПВТ для патэнцыяльных кітайскіх партнёраў. Абмеркаваны перспектывы прэзентацый беларускіх стартапаў на пляцоўцы "Факел", а таксама ў рамках глабальнага саміту прадпрымальнікаў HICOOL. Адзначана, што гэта дасць  магчымасць маладым беларускім кампаніям і стартапам заявіць пра сябе на міжнародным узроўні.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Аляксандр Базанаў падкрэсліў: "Мы гатовы прадаўжаць работу па ўключэнню беларускіх IT-кампаній у арбіту кітайскага бізнесу. Упэўнены, што толькі сумесныя намаганні дадуць магчымасць нам стварыць умовы для росту, абмену вопытам і развіцця інавацыйнага прадпрымальніцтва, і адкрыюць новыя гарызонты для беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі