Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Врс 2020

У Прыморскім краі хочуць адкрыць гандлёвы дом "Беларусь"

У Прыморскім краі хочуць адкрыць гандлёвы дом
Алег Кажамяка

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Прыморскім краі хочуць адкрыць гандлёвы дом "Беларусь". Аб гэтым паведаміў губернатар края Алег Кажамяка на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вырашылі, каб у нас ва ўсіх вялікіх гарадах былі прадстаўлены беларускія тавары народнага спажывання праз гандлёвы дом "Беларусь". Падабралі ўжо інвестараў, каму гэта выгадна", - сказаў Алег Кажамяка. Паводле яго слоў, гэты праект будуць падрабязна абмяркоўваць у час аграпрамысловай выстаўкі "Белагра", якая павінна прайсці ў Мінску з 29 верасня па 4 кастрычніка.

У 2019 годзе Беларусь і Прыморскі край нагандлявалі на $19,2 млн. За студзень - ліпень бягучага года тавараабарот перасягнуў $9 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года на 17 працэнтаў. Расійскі губернатар бачыць патэнцыял для яшчэ большага развіцця гандлёва-эканамічных адносін.

"Для нас вельмі важна, каб мы перайшлі на той узровень супрацоўніцтва, які даваў бы магчымасць нашым жыхарам бачыць на прылаўках як мага больш беларускіх тавараў, выкарыстоўваць перадавы вопыт машынабудаўнікоў Беларусі. Мы ўбачылі новыя тэхналогіі, прадукцыю, якая адпавядае апошнім сусветным распрацоўкам і стандартам", - заявіў Алег Кажамяка. Паводле яго слоў, жыхары Прымор'я ўпэўнены ў высокай якасці беларускай прадукцыі і давяраюць ёй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі