У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Ліп 2018

У праект па стварэнні "Вялікага каменю" ўжо інвесціравана каля $350 млн

9 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. З пачатку рэалізацыі праекта па стварэнні Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" у яго інвесціравана ўжо $346,8 млн. Аб гэтым сёння паведаміў кіраўнік адміністрацыі індустрыяльнага парка "Вялікі камень" Аляксандр Ярашэнка на семінары для кіраўнікоў беларускіх дыппрадстаўніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Размова ідзе аб усіх укладаннях. Гэта ўкладанні і нашай краіны, таму што Беларусь бюджэтам удзельнічае ў будаўніцтве інфраструктурных элементаў, добраўпарадкаванні тэрыторыі, гэта ўкладанні кіруючай кампаніі, дзе большай часткай выкарыстоўваецца акцыянерны капітал нашых кітайскіх партнёраў, гэта грошы тэхніка-эканамічнай дапамогі, сродкі нашых інвестараў-рэзідэнтаў. Парк пачынае поўнасцю функцыянаваць", - сказаў Аляксандр Ярашэнка.

Мяркуецца, што ў 2018 годзе аб'ём інвестыцый у парк перасягне $180 млн. У той жа час аб'ём інвестыцый, заяўленых рэзідэнтамі па стане на пачатак ліпеня 2018 года, складае $998,7 млн.

Паводле слоў кіраўніка адміністрацыі парка, у бягучым годзе 10 розных праектаў, як вытворчыя пляцоўкі, так і працуючыя ў сферы аказання паслуг, будуць выходзіць на запланаваныя магутнасці.

У планах развіцця індустрыяльнага парка - у 2020 годзе дасягнуць аб'ёму выпускаемай прадукцыі ў памеры $1 млрд, стварэнне 6480 рабочых месцаў і больш як двухкратны рост колькасці рэзідэнтаў да 100. Аб'ём інвестыцый да 2020 года ацэньваецца ў памеры не меншым за $2 млрд.

"Гэта тыя лічбы, якія мы бачым тут і цяпер. З кожным днём, месяцам і годам гэтыя лічбы прырастаюць і, я спадзяюся, будуць значна большыя", - адзначыў Аляксандр Ярашэнка.

Ён расказаў і пра прывабныя перавагі парка. Адна з іх - магчымасць набыцця зямлі або ў арэнду на 99 гадоў, або ў прыватную ўласнасць: "Адзінае месца ў Беларусі - парк "Вялікі камень", - дзе інвестар-рэзідэнт мае магчымасць набыць зямлю ў прыватную ўласнасць".

Сярод іншых пераваг - асаблівы мытны рэжым, абслугоўванне кампаній па прынцыпе "адна станцыя", падатковыя льготы і прэферэнцыі, гатовыя зямельныя ўчасткі і вытворчыя пляцоўкі, выгаднае геаграфічнае становішча, спрошчаны працэс праектавання і будаўніцтва і ў цэлым самыя выгадныя ўмовы вядзення бізнесу на Еўразійскай прасторы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс