Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Ліс 2015

У індустрыяльным парку "Вялікі камень" плануецца стварыць субпарк для стартапаў

16 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" плануецца стварыць субпарк для стартапаў. Аб гэтым заявіў сёння памочнік Прэзідэнта Беларусі Кірыл Руды на цырымоніі адкрыцця V Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва, якім адкрыўся Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Унесена прапанова аб стварэнні ў рамках Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка субпарка для стартапаў, у якім будуць забяспечаны беспрэцэдэнтныя падатковыя льготы і доўгатэрміновая стабільнасць і магчымасць камерцыялізацыі ідэй", - адзначыў Кірыл Руды. На яго думку, у тым ліку ў гэтым заключаецца роля дзяржавы па стварэнні ўмоў для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Паводле яго слоў, вынікі шматлікіх даследаванняў паказваюць, што сакрэтам паспяховага прадпрымальніцтва з'яўляецца тое, наколькі своечасова прынята рашэнне аб пачатку таго ці іншага бізнесу. "Сёння аблічча эканомікі, у тым ліку Беларусі, характарызуецца не масавай вытворчасцю, а індывідуальнай інавацыйнай. Лічу, у гэтым і ёсць ніша для сучаснага беларускага прадпрымальніка, каб задавольваць індывідуальныя патрэбнасці", - сказаў Кірыл Руды.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе ў Беларусі з 16 па 22 лістапада. Сёння праходзіць V Міжнародны форум прадпрымальніцтва. Таксама будуць праведзены іншыя мерапрыемствы, сярод якіх Міжнародная стартап-канферэнцыя з удзелам лідараў амерыканскага, еўрапейскага і беларускага стартап-асяроддзяў (17 лістапада), тэматычная канферэнцыя "Выхад на новыя рынкі" з удзелам прадстаўнікоў пасольстваў краін ЕС, міжнародных бізнес-асацыяцый, прамысловых кааперацый і вытворчых кампаній (18 лістапада), біржа кансультацый для бізнесу (20 лістапада).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі