Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Сак 2022

У Нагінску пачалася зборка рухавікоў ММЗ

У Нагінску пачалася зборка рухавікоў ММЗ
Фота з архiва

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На вытворчай пляцоўцы, размешчанай у расійскім Нагінску (Гандлёвы дом ММЗ), запушчана вытворчасць малалітражных дызельных рухавікоў сям'і MMZ-3LD магутнасцю 35-49 к.с., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінскага маторнага завода.

"Галоўная асаблівасць праекта ў тым, што рухавікі такога дыяпазону магутнасці ніколі раней у Расійскай Федэрацыі не вырабляліся, і яны паспяхова змогуць замясціць імпартуемыя РФ сілавыя ўстаноўкі Kubota, Yanmar, Lambordini, Yidong, якія ўстанаўліваюцца на міні-трактары, дарожна-будаўнічую тэхніку, генератарныя ўстаноўкі", - адзначылі ў прэс-службе.

У кастрычніку 2021 года Гандлёва-прамысловая палата РФ выдала ГД ММЗ сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-1, якім пацвярджаецца вытворчасць такіх рухавікоў на тэрыторыі Расіі. "Гэты дакумент забяспечвае магчымасць устаноўкі нашых рухавікоў на тэхніку, якая ў далейшым можа прымаць удзел у закупках для дзяржаўных і муніцыпальных патрэб Расійскай Федэрацыі", - растлумачылі на прадпрыемстве.

Як адзначылі ў прэс-службе, па выніках мінулага года экспарт спецыяльнай тэхнікі ў вартасным выражэнні павялічыўся больш як у два разы, істотна вырас экспарт і ў дачыненні да рэалізацыі рухавікоў і запасных частак, што вырабляюцца Мінскім маторным заводам.

У структуры экспартных паставак за 2021 год рэалізацыя прадукцыі ММЗ на расійскі рынак склала больш за 70 працэнтаў. У гэтым годзе тэмп росту адгрузкі прадукцыі ААТ "ККХ "ММЗ" у Расію складзе не менш за 111,3 працэнта.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 кВт да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі