Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Лют 2023

У мінулым годзе Мінпрам нарасціў экспарт у Расійскую Федэрацыю на 50 працэнтаў

У мінулым годзе Мінпрам нарасціў экспарт у Расійскую Федэрацыю на 50 працэнтаў
Фота з архiва

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінпрам нарасціў экспарт у Расійскую Федэрацыю ў 2022 годзе на 50 працэнтаў. Аб гэтым сказаў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Пётр Пархомчык перад пачаткам пасяджэння падагульняючай калегіі Міністэрства прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пераарыентацыя экспарту - адно з самых галоўных пытанняў, якое вырашала прамысловасць у мінулым годзе. І тут вельмі добрыя вынікі. Калі ўзяць па Мінпраме, то тэмп росту экспарту ў Расійскую Федэрацыю за мінулы год склаў 150 працэнтаў, у краіны СНД - 141 працэнт. Прычым літаральна па ўсіх дружалюбных краінах, краінах ЕАЭС дасягнута дадатная дынаміка", - сказаў Пётр Пархомчык.

Таксама вялікая ўвага ўдзяляецца краінам далёкай дугі. "Дыверсіфікацыя экспарту - гэта дакладная арыентацыя нашага Прэзідэнта", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

"Наша прамысловасць не проста перажыла складаныя часы, але моцна стала на ногі і павінна ў гэтым годзе забяспечыць выкананне ўсіх даведзеных паказчыкаў", - падкрэсліў намеснік прэм'ер-міністра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі