Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Стд 2012

У Лондане прэзентавалі інвестыцыйныя магчымасці Беларусі

26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучае сусветнае выданне fDi Magazine прысвяціла спецыяльны выпуск інвестыцыйным магчымасцям Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

У МЗС растлумачылі, што прэзентацыя спецыяльнага выпуску fDi Magazine Supplement "Belarus beckons. Europe's final FDI frontier opens up", прысвечанага інвестыцыйным магчымасцям Беларусі, адбылася ў Лондане. Яна была арганізавана пасольствам Беларусі ў Вялікабрытаніі сумесна з рэдакцыяй газеты Financial Times і Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі.

"Прэзентацыя сабрала амаль 100 удзельнікаў, сярод якіх былі прадстаўнікі вядучых сусветных банкаў (Barclays Capital, City Bank), фінансавых і інвестыцыйных кампаній, рэйтынгавых агенцтваў (JP Morgan, Fitch), міжнародных арганізацый, брытанскіх дзелавых колаў", - дадалі ў МЗС. У ходзе прэзентацыі прысутныя азнаёміліся з магчымасцямі, якія прадастаўляе Беларусь для замежных інвестараў, у прыватнасці, у сферы высокіх тэхналогій, энергетычным сектары, фармацэўтыцы.

Як адзначылі ў прэс-службе міністэрства, мерапрыемства пацвердзіла наяўнасць значнай цікавасці  да Беларусі сярод замежных кампаній і дало магчымасць замежным партнёрам і патэнцыяльным інвестарам устанавіць прамы кантакт з кіраўніцтвам Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі.

fDi Magazine - вядучае сусветнае выданне, якое спецыялізуецца на тэме прамых замежных інвестыцый і аналізе інвестыцыйнага клімату. Выданне належыць групе Financial Times і мае шырокае кола распаўсюджвання: ад сусветных інвестыцыйных агенцтваў і банкаўскіх устаноў да прадстаўнікоў палітычнай і бізнес-эліты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі