6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У чым канкурэнтная перавага Беларусі для кітайскіх інвестараў, расказаў першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў у час Беларуска-кітайскага форуму прамысловага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва "Прамысловая кааперацыя - шлях да сумеснага развіцця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Наша галоўная канкурэнтная перавага для інвестараў - геаграфія, ператвораная ў эканоміку. Беларусь размешчана на стыку Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза, у эпіцэнтры вялікага рынку, дзе ў радыусе 2 тыс. км ад Мінска ствараецца больш за чвэрць сусветнага ВУП. Любы тавар, выраблены ў Беларусі, атрымлівае свабодны доступ на рынак ЕАЭС - гэта больш за 180 млн спажыўцоў у пяці краінах. Інвесціруючы ў нас, вы атрымліваеце вытворчую базу не толькі для Беларусі, але і для ўсёй Еўразіі", - сказаў Мікалай Снапкоў.
Ён адзначыў, што сёння ідзе размова ўжо не проста пра інвестыцыі, а пра новую якасць узаемадзеяння партнёраў: ад асобных праектаў - да будаўніцтва агульнай індустрыяльнай прасторы будучыні.