У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Врс 2017

У Беларусі зменяць падыходы да канфіскацыі тавараў і знізяць штрафы для прадпрымальнікаў

19 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У Беларусі зменяць падыходы да канфіскацыі тавараў і знізяць штрафы для прадпрымальнікаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў па выніках даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку па законапраекце аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты законапраект - сістэмны, комплексны. Ён прадугледжвае карэкціроўку адміністрацыйнай адказнасці ў розных сферах. Вялікі блок туды ўключаны па лібералізацыі бізнесу, - адзначыў Вадзім Іпатаў. - Важны момант - гэта пытанне канфіскацыі. Бізнес-супольнасць пастаянна ўзнімае гэта пытанне і гаворыць аб тым, што празмерную жорсткаць выкарыстоўвае дзяржава ў частцы прымянення гэтага адміністрацыйнага спагнання".

Плануецца, што сфера прымянення канфіскацыі будзе істотна скарочана, а абавязковая канфіскацыя захаваецца толькі адносна забароненых да абароту рэчаў: экстрэмісцкіх матэрыялаў, фальсіфікаванага алкаголю, забруджанай радыенуклідамі звыш дапушчальных узроўняў або недабраякаснай прадукцыі, здольнай прывесці да захворвання ці атручэння людзей.

"Прадугледжваецца, што поўнасцю ўвесь даход не будзе канфіскоўвацца, як гэта робіцца цяпер, адносна, напрыклад, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Будзе ўстаноўлены пэўны працэнт гэтага даходу, - растлумачыў дырэктар цэнтра. - Акрамя таго, у шэраг норм уводзіцца альтэрнатыўная канфіскацыя. У гэтай сітуацыі будзе прымаць рашэнне суд, узважваючы ўсе акалічнасці справы і характар правапарушэння".

Дакумент таксама прадугледжвае зніжэнне памераў штрафаў па 45 адміністрацыйных правапарушэннях і пашырэнне магчымасці прымянення альтэрнатыўнай меры - папярэджання. Плануецца, што яно будзе ўведзена ў 21 норму аб адказнасці.

У ліку новаўвядзенняў, што прапануюцца законапраектам, - дакладныя крытэрыі вызначэння малазначнасці адміністрацыйнага правапарушэння адносна суб'ектаў гаспадарання і прадпрымальнікаў. "Шэраг дзяржаўных органаў разам з нашым цэнтрам прынялі актыўны ўдзел у дапрацоўцы гэтай нормы, - сказаў Вадзім Іпатаў. - Суб'ект гаспадарання будзе прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці толькі ў выпадках нанясення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, пагрозы такой шкоды або істотнай маёмаснай шкоды - больш за 40 базавых велічынь. Гэта кошт прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, сума даходу або шкода, якую можна палічыць".

Нормы аб малазначнасці будуць прымяняцца адносна адміністрацыйных правапарушэнняў, якія змешчаны ў 11-14 артыкулах КоАП. У іх ліку - правапарушэнні ў галіне прадпрымальніцкай дзейнасці, супраць парадку падаткаабкладання і мытнага рэгулявання, у сферы фінансаў, рынку каштоўных папер і банкаўскай дзейнасці.

Кіраўнік дзяржавы адобрыў закладзеныя ў законапраекце падыходы і даручыў ва ўстаноўленым парадку прапрацаваць пытанне аб унясенні дакумента на разгляд у парламент. "Тут трэба падключыцца нашым дэпутатам, каб гэты дакумент доўга не затрымліваўся і быў уважліва разгледжаны, узважаны ўсе за і супраць адносна тых карэкціровак, якія ўключаны ў праект з улікам вопыту дэпутатаў", - адзначыў дырэктар цэнтра.

Вадзім Іпатаў звярнуў увагу, што ў час распрацоўкі законапраекта вывучаўся вопыт іншых дзяржаў. "Такія краіны, як Малдова, Расія, Казахстан, спрабуюць вырашаць гэтыя пытанні, але такога, што прапісана ў нашым праекце, яшчэ няма. Прычым закладзены падыход, які характэрны для заходнееўрапейскіх краін. Гэта сапраўды крок наперад і даволі сур'ёзны", - заявіў ён.

Работы па паляпшэнні бізнес-клімату ў Беларусі на гэтым не спыняцца, падкрэсліў Вадзім Іпатаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс