Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Жнв 2019

У Беларусі засталося ўбраць чвэрць плошчы збожжавых

У Беларусі засталося ўбраць чвэрць плошчы збожжавых

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) у Беларусі ўбраны больш як з 1,6 млн га, што складае 74,9 працэнта ад запланаванага, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 9 жніўня беларускія аграрыі намалацілі амаль 5,2 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 32,1 ц/га (у мінулым годзе на аналагічную дату - 27,3 ц/га). У лідарах Брэсцкая вобласць. Тут убрана 96,3 працэнта плошчы, намалочана звыш 1 млн 156 тыс. т збожжа. Аграрыі Гродзенскай вобласці ўбралі 86,4 працэнта плошчы, намалаціўшы больш за 1 млн 69 тыс. т збожжа. У тройцы лідараў уборачнай кампаніі Мінская вобласць. Тут план па ўборцы збожжавых і зернебабовых выкананы на 74,5 працэнта, намалот складае 1 мільён 288,4 тыс. т.

У гаспадарках Гомельскай вобласці збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 71,9 працэнта плошчы (намалочана 536,1 тыс. т збожжа), Магілёўскай - з 69,1 працэнта (563,4 тыс. т збожжа).

У Віцебскай вобласці ўбрана 52,5 працэнта плошчы. Аграрыі намалацілі 583,9 тыс. т збожжа.

Усяго ў бягучым годзе пад збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) адведзена 2 млн 162 тыс. га. План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу складае 815 тыс. т. На 9 жніўня заданне выканана на 72,1 працэнта (587,3 тыс.т).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі