Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Лют 2016

У Беларусі зарэгістраваны будаўнічы холдынг

4 лютага, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. У Беларусі зарэгістраваны будаўнічы холдынг, паведаміў сёння міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам работы галіны і перспектывам развіцця на 2016 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Літаральна гэтымі днямі мы зарэгістравалі холдынг, у які ўвайшлі 18 нашых прадпрыемстваў з агульнай колькасцю супрацоўнікаў амаль 35 тыс. чалавек", - сказаў міністр.

Новае ўтварэнне атрымала назву "Белбудцэнтр". "Холдынг створаны для развіцця экспарту будаўнічых паслуг. Мы не перападпарадкоўваем прадпрыемствы, яны застаюцца юрыдычнымі асобамі, вядуць сваю эканамічную дзейнасць і ўнутры краіны працуюць самастойна. Але дывідэнды, якія налічваюцца на працягу года, будуць ісці ў агульны фонд і накоплівацца на рахунках, каб мець эканамічныя гарантыі пры выхадзе на буйныя экспартныя праекты", - растлумачыў Анатоль Чорны. Ён нагадаў, што сёння пры ўдзеле ў тэндарах трэба прадаставіць або банкаўскія гарантыі, або залогі (ад 5 працэнтаў да 10 працэнтаў ад кошту аб'екта). "Не ў кожнага прадпрыемства ёсць магчымасць атрымаць банкаўскую гарантыю, да таго ж шэраг з іх маюць вялікую дэбіторскую запазычанасць. Сёння толькі прадпрыемствы Мінбудархітэктуры маюць амаль Br3,5 трлн дэбіторскай запазычанасці. Цяпер у холдынга будзе свой бюджэт, і ён зможа гэтыя грошы выкарыстаць як гарантыю, а значыць, удзельнічаць і перамагаць у тэндарах", - канстатаваў міністр.

Анатоль Чорны адзначыў, што кіраўніцтва Мінбудархітэктуры актывізавала работу па выхадзе на новыя рынкі. "Мы праводзілі і праводзім актыўныя перагаворы. У гэтым годзе па экспарце будаўнічых паслуг праглядаем 100,3 працэнта да ўзроўню 2015 года, нягледзячы на ваганні курса", - сказаў ён. У 2015 годзе заданне па экспарце было выканана толькі на 85 працэнтаў да ўзроўню 2014 года. "Калі б курс так не вагаўся, то паказчык быў бы на ўзроўні 104 працэнты", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі