Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Сак 2023

У Беларусі за 2022 год атрымана 7,6 млн тон малака

У Беларусі за 2022 год атрымана 7,6 млн тон малака
Фота з архiва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі за 2022 год атрымана 7,6 млн т малака. Аб гэтым на форуме "Беларусь аграрная. Малочная ферма" паведаміў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Федчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Анамальныя кліматычныя ўмовы 2021 года прывялі да таго, што малочная жывёлагадоўля значна пацярпела з-за дэфіцыту канцэнтраваных кармоў, а таксама істотнага недабору травяных. Разам з тым дзякуючы прафесіяналізму спецыялістаў у 2022 годзе Беларусь зноў дасягнула рэкорднага паказчыка па прадукцыйнасці дойнага статка і валавой вытворчасці малака. За мінулы год на адну карову надоена 5,52 тыс. кг малака пры агульным аб'ёме яго вытворчасці ў краіне 7,6 млн т", - сказаў Сяргей Федчанка.

Паводле яго слоў, за мінулыя 10 гадоў вытворчасць малака ў краіне павялічылася больш як на 25 працэнтаў.

"Малочная жывёлагадоўля ў Беларусі з'яўляецца адной з самых эфектыўных галін сельскагаспадарчай вытворчасці. Ва ўсе часы ўзровень работы кіраўнікоў і спецыялістаў гаспадарак у нас ацэньваўся па стане спраў у малочнай жывёлагадоўлі, паколькі малако - самы даступны прадукт харчавання для ўсіх катэгорый насельніцтва", - дадаў першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі