Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Чэр 2015

У Беларусі выбралі лепшыя для вядзення бізнесу горад, вобласць і раёны

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў і лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу "Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу Беларусі - 2015" назвалі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцы і лаўрэаты конкурсу вызначаны ў пяці намінацыях. Лепшымі раёнамі для бізнесу (з колькасцю насельніцтва менш як 50 тыс. чалавек) сталі Камянецкі і Чэрвеньскі, з колькасцю насельніцтва больш як 50 тыс. чалавек - Ваўкавыскі і Аршанскі. Лаўрэатам у намінацыі "Лепшая вобласць для бізнесу Беларусі" стала Магілёўская вобласць, лаўрэатам у намінацыі "Лепшы раён Мінска для бізнесу" названы Цэнтральны раён. Звання лаўрэата ў намінацыі "Лепшы абласны цэнтр для бізнесу" ўдастоены Гомель.

Як адзначыў старшыня прэзідыума Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір Карагін, мясцовыя ўлады вельмі зацікаўлены ў развіцці прадпрымальніцтва, яны падтрымліваюць праекты малога і сярэдняга бізнесу. Паводле яго слоў, прызнанне горада або рэгіёна лепшым для вядзення бізнесу дае перавагу рэгіянальнаму брэнду. "У бліжэйшыя гады асноўным драйверам росту эканомікі будзе малы і сярэдні бізнес. І мы, як ігракі гэтага працэсу, павінны да гэтага сур'ёзна падрыхтавацца", - падкрэсліў Уладзімір Карагін.

Ганаровыя граматы і падзякі таксама ўручылі членам і партнёрам Саюза юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва", якія ажыццяўляюць сацыяльна-культурную і дабрачынную дзейнасць, прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія асвятляюць навіны прадпрымальніцкага жыцця Беларусі.

Адным з крытэрыяў вызначэння бізнес-патэнцыялу гарадоў (раёнаў) або абласцей рэспублікі стала ацэнка колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў у разліку на 1 тыс. жыхароў населенага пункта, вобласці. Журы таксама падлічыла долю работнікаў малых прадпрыемстваў у агульнай колькасці занятых у эканоміцы горада, раёна або вобласці. Акрамя таго, суддзі прынялі да ведама ўдзельную вагу аб'ёмаў прамысловай вытворчасці малых прадпрыемстваў, аб'ём атрыманых падаткаў ад індывідуальных прадпрымальнікаў і малых прадпрыемстваў.

Конкурс "Лепшы горад (раён) і вобласць для бізнесу" праводзіцца ў Беларусі з 2008 года. Ён арганізаваны па ініцыятыве Саюза юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" і грамадскага аб'яднання "Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і работадаўцаў" пры падтрымцы Міністэрства эканомкі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс