Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Кст 2011

У Беларусі ўстанаўліваецца адзіны падыход да рэгулявання інвестдзейнасці адносна нетраў

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўстанаўліваецца адзіны падыход да рэгулявання інвестыцыйнай дзейнасці адносна нетраў. Адпаведны ўказ нумар 442 "Аб некаторых пытаннях ажыццяўлення інвестыцыйнай дзейнасці адносна нетраў" 3 кастрычніка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Указ устанаўлівае адзіны падыход да рэгулявання інвестыцыйнай дзейнасці адносна нетраў, што ажыццяўляецца ў рамках інвестыцыйных і канцэсійных дагавораў, вызначае абавязак інвестара выплачваць разавы плацеж за права карыстання нетрамі і кампенсаваць затраты, панесеныя дзяржавай на праведзеныя геолагаразведачныя работы", - сказалі ў прэс-службе.

Таксама дакумент прадастаўляе інвестарам дадатковыя льготы і прэферэнцыі, прадугледжаныя дэкрэтам ад 6 жніўня 2009 года нумар 10 "Аб стварэнні дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь" пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у рамках канцэсійных дагавораў.

Інвестыцыйныя дагаворы аб рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі інвестыцыйных праектаў адносна нетраў, заключаныя да ўступлення ў сілу ўказа, не падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з патрабаваннямі ўказа.

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2012 года, за выключэннем палажэнняў, якія вызначаюць Савету Міністраў унесці да 1 снежня 2011 года на ўзгадненне Прэзідэнту парадак разліку стартавага памеру разавага плацяжу і прыняць іншыя меры па рэалізацыі ўказа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі