Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Apr 2018

У Беларусі спрашчаюцца патрабаванні да прыватнага будбізнесу

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі спрашчаюцца патрабаванні да ІП і юрасоб - удзельнікаў будаўнічага рынку. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 23 сакавіка 2018 года нумар 15, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Мінбудархітэктуры аб атэстацыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца асобнымі відамі архітэктурнай, горадабудаўнічай, будаўнічай дзейнасці, выконваюць работы па абследаванні будынкаў і збудаванняў.

Цяпер у новай рэдакцыі выкладзены кваліфікацыйныя патрабаванні, што выстаўляюцца да юрасоб і ІП для атрымання атэстатаў адпаведнасці ў будаўнічай галіне. Абноўлены ў тым ліку патрабаванні па штаце кампаній. Гэта значыць, што невялікія прыватныя кампаніі змогуць прэтэндаваць на ўдзел у будаўніцтве больш складаных аб'ектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі