Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Dec 2018

У Беларусі самазанятыя атрымалі права ўносіць страхавыя ўзносы ў ФСАН

У Беларусі самазанятыя атрымалі права ўносіць страхавыя ўзносы ў ФСАН

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 снежня падпісаў указ нумар 500 "Аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадастаўлена права самазанятым фізічным асобам, якія ажыццяўляюць непрадпрымальніцкую дзейнасць, удзельнічаць у дзяржаўным сацыяльным страхаванні. Змяняецца таксама парадак выплаты ўзносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для індывідуальных прадпрымальнікаў, натарыусаў і адвакатаў. Цяпер узносы будуць выплачвацца імі толькі за перыяд фактычнага ажыццяўлення сваёй дзейнасці з атрыманнем даходу.

Указам урэгуляваны пытанні забеспячэння правоў і гарантый у галіне дзяржаўнага сацыяльнага страхавання асоб, якія працуюць у замежных арганізацыях на тэрыторыі Беларусі, і грамадзян, якія апраўданы судом і крымінальнае праследаванне супраць якіх спынена.

Акрамя таго, дакументам скарэкціраваны асобныя нормы заканадаўчых актаў з улікам правапрымяняльнай практыкі, а таксама ў мэтах прывядзення іх у адпаведнасць са змяненнямі, што адбыліся ў заканадаўстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі