У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Кст 2017

У Беларусі распрацоўваецца абсталяванне для ўсепагодных спадарожнікаў

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацоўваецца абсталяванне для ўсепагодных спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Тузікаў у час VII Беларускага касмічнага кангрэса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час кангрэса працуе выстаўка касмічных тэхналогій. На ёй прадстаўлены распрацоўкі, выкананыя па саюзнай праграме "Маніторынг-СД". Тут можна ўбачыць цікавую апаратуру, якая распрацоўваецца беларускімі спецыялістамі. Напрыклад, прадстаўлены асноўныя элементы фазаванай антэннай рашоткі для радара - гэта неабходны элемент усепагоднага спадарожніка. Дзеючы беларускі спадарожнік працуе цяпер у асноўным у аптычным дыяпазоне, таму з-за аблокаў мясцовасць можа быць не бачна з космасу, а ўсепагодныя спадарожнікі даюць магчымасць атрымліваць даныя пры любым надвор'і", - сказаў Аляксандр Тузікаў.

Акрамя таго, на выстаўцы прадстаўлены прыборы для каліброўкі касмічнай апаратуры, распрацаваныя БДУ, тэхналогіі па апрацоўцы даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі ў інтарэсах розных галін, у тым ліку лясной і сельскай гаспадаркі. "На нашай выстаўцы можна ўбачыць нават спектрометр, якія працуе на МКС", - дадаў гендырэктар інстытута.

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў нагадаў, што ў 2018 годзе ў Мінску пройдзе міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. "У VII Беларускім касмічным кангрэсе, які адкрыўся сёння, таксама прымаюць удзел прадстаўнікі розных краін свету. Гэта вучоныя і спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана і іншых краін, якія займаюцца касмічнай тэматыкай", - адзначыў ён.

VII Беларускі касмічны кангрэс праходзіць у Мінску 24-26 кастрычніка. Арганізатарамі форуму выступаюць НАН Беларусі, Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі. У час кангрэса плануецца заслухаць больш за 120 дакладаў вучоных і спецыялістаў з розных краін. Мэты кангрэса - абмеркаванне новых дасягненняў у касмічнай галіне, вызначэнне прыярытэтных напрамкаў развіцця касмічнай дзейнасці, умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне касмічных даследаванняў і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах. У пленарных дакладах будуць прадстаўлены інавацыйныя тэхналогіі ў праектаванні інфармацыйных сістэм забеспячэння надзейнай і бяспечнай эксплуатацыі ракетна-касмічнай тэхнікі і аб'ектаў наземнай касмічнай інфраструктуры, вынікі рэалізацыі беларускай часткі праграмы Саюзнай дзяржавы "Маніторынг-СД" і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй, Украінай і іншымі краінамі СНД у касмічнай сферы. Плануецца разгледзець метады касмічнага маніторынгу сельскагаспадарчай вытворчасці ў Казахстане, а таксама заслухаць інфармацыю аб уплыве запуску вялікай колькасці малых касмічных апаратаў і вялікіх арбітальных груповак на тэхнагеннае забруджванне калязямной касмічнай прасторы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску