Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Врс 2022

У Беларусі распрацавалі новую структуру малога бізнесу. Што чакае ІП і самазанятых?

У Беларусі распрацавалі новую структуру малога бізнесу. Што чакае ІП і самазанятых?
Фота з архiва

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі распрацавалі новую структуру малога бізнесу. Аб гэтым паведаміў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў на нарадзе кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як далажыў у час нарады міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, для ўдасканалення прадпрымальніцкай дзейнасці падрыхтаваны праект закона. Яго мэта - павысіць узровень удзелу грамадзян у фінансаванні дзяржаўных расходаў за кошт увядзення простых умоў і стымулаў для арганізацыі і маштабіравання сваёй справы.

Законапраектам прапануецца замацаваць новую структуру малога бізнесу. Яна будзе складацца з трох катэгорый: самазанятыя, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы (мікра- і малыя прадпрыемствы). У лік замазанятых увойдуць асобы, якія самастойна вядуць прафесійную дзейнасць (краўцы, перакладчыкі, нянькі, дызайнеры, рэпетытары і гэтак далей), рамеснікі і ўладальнікі аграэкасядзіб.

"Сёння гэтыя катэгорыі не ўлічваюцца ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Але доля такіх грамадзян складае 15 працэнтаў ад занятых у мікрабізнесе. Гэта каля 100 тысяч чалавек, - растлумачыў Аляксандр Чарвякоў. - Самазанятыя змогуць займацца любымі відамі дзейнасці, акрамя забароненых, іх установіць урад. У лік забароненых увойдуць гандаль, транспартныя паслугі, тэхабслугоўванне аўтатранспарту, рэалізацыя падакцызных тавараў і тавараў, што падлягаюць маркіроўцы, ліцэнзаваная дзейнасць, пасрэдніцкія паслугі".

Улады хочуць таксама стварыць сістэму эканамічных і адміністрацыйных стымулаў, каб індывідуальныя прадпрымальнікі актыўней станавіліся юрыдычнымі асобамі. Як заявіў міністр, гэта будзе рабіцца "не па жорсткім сцэнарыі, а эвалюцыйна" і дапаможа пазбягаць рызык (адыход часткі мікрабізнесу ў цень, праблему занятасці, рост сацыяльнай напружанасці).

"У частцы эканамічных стымулаў. З 2023 года для індывідуальных прадпрымальнікаў плануецца поўнасцю выключыць прымяненне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання. У якасці асноўнага падатковага рэжыму выкарыстоўваць падаходны падатак з павелічэннем яго стаўкі з 16 да 20 працэнтаў, а з 2024 года - да 25 працэнтаў. Скараціць пералік відаў дзейнасці для выплаты адзінага падатку і павялічыць яго стаўкі у паўтара-тры разы. Адначасова з гэтым для мікраарганізацый захоўваецца магчымасць выкарыстання спрошчанай сістэмы падаткаабкладання: 6 працэнтаў ад выручкі", - расказаў Аляксандр Чарвякоў.

Самазанятым прапануецца плаціць падатак на прафесійны даход - 10 працэнтаў ад выручкі. Ён уключае ў сябе адлічэнні ў фонд сацыяльнай абароны. Такі ж падатак будуць выплачваць уладальнікі аграэкасядзіб. Для рамеснікаў захоўваецца права выбару: або падатак на прафесійны даход або рамесны збор, інакш кажучы, 2 базавыя велічыні  ў год (цяпер гэта Br62).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі